.22 LR (ангел. long rifle — доўгі вінтовачны, 5.6x15 мм) — мелакаліберны ўнітарны патрон кальцавага ўзгарання 22-га калібра (5,6 мм).
Патрон для паляўнічых і спартыўных мэт, ужываецца як у вінтоўках, так і ў пісталетах. Пры выкарыстанні гэтага патрона ў пісталетах дульная энергія куль складае ад 55 да 90 Дж, у вінтоўках ад 125 да 200 Дж. Пачатковая хуткасць кулі ў залежнасці ад зброі і маркі патрона складае ад 250 м/с да 410 м/с.